Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Юбілей у коле сяброў

161224Юбилей в кругу друзей1
161224Юбилей в кругу друзей2
161224Юбилей в кругу друзей3
161224Юбилей в кругу друзей4
161224Юбилей в кругу друзей5
161224Юбилей в кругу друзей6
161224Юбилей в кругу друзей7
161224Юбилей в кругу друзей8
161224Юбилей в кругу друзей9
previous arrow
next arrow

На чарговым пасяджэнні літаратурнай гасцёўні “Ліра”, якое прайшло ў форме віншавальнай паштоўкі “Юбілей у коле сяброў”, як заўсёды, было вельмі шумна і весела. Удзельнікі аматарскага аб’яднання падрыхтавалі сапраўдны канцэрт. Сёння яны віншавалі Артураву Еву Аляксандраўну, адну з удзельніц, з 85-ці гадовым юбілеем. У гонар імянінніцы гучалі вершы ўласнага сачынення Прызван С.С., а таксама шмат кранальных віншаванняў і пажаданняў. А старшыня раённага Савета ветэранаў Баган С.У. уручыў імянінніцы грамату за актыўную жыццёвую пазіцыю.
Немагчыма словамі перадаць эмоцый Евы Аляксандраўны, якія яна атрымала на мерапрыемстве.