«Забавы ля навагодняй ёлкі»
Новы год – гэта казачнае і любімае свята ўсіх дзяцей. Яго доўга чакаюць, верачы ў казку і цуд. Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было шумна і весела. Работнікі бібліятэкі правялі для вучняў 1 «А» класа гімназіі №1 конкурсна-гульнявую праграму «Забавы ля навагодняй ёлкі». На свята да рабят прыйшлі Дзядуля Мароз са сваёй унучкай Снягуркай. Разам з імі дзеці вадзілі карагоды, танцавалі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў розных гульнях, прыбіралі ёлку, спявалі песні. У канцы свята кожны распавёў Дзядулі Марозу верш і атрымаў салодкі прыз. Свята атрымалася!!!