Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Рукавічка”

191224Рукавичка1
191224Рукавичка2
191224Рукавичка3
previous arrow
next arrow

Калі на вуліцы холадна і марозна, не хвалюйцеся, бо можна весела правесці час у бібліятэцы! А ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы можна яшчэ і паглядзець лялечны спектакль. Вось і сёння ўдзельнікі лялечнага гуртка «Вясёлка» парадавалі дзяцей лялечным спектаклем «Рукавічка». Гледачы, затаіўшы дыханне, чакалі пачатку казкі. А калі на фоне дэкарацый сталі адзін за адным выходзіць персанажы: мышка, зайчык, вожык, ліса, сабака, воўк і мядзведзь, дзеці не адводзілі вачэй з герояў-лялек. Спектакль паказаў дзецям прыклады дружбы, дабрыні, даставіў вялікую радасць, стварыў добры настрой, узбагаціў уражаннямі, выклікаў ва ўсіх станоўчыя эмоцыі!