Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурная гасцёўня “Вайна ў творчасці Івана Чыгрынава”

201224Літаратурная гасцёўня Вайна ў творчасці Івана Чыгрынава1
201224Літаратурная гасцёўня Вайна ў творчасці Івана Чыгрынава2
201224Літаратурная гасцёўня Вайна ў творчасці Івана Чыгрынава3
previous arrow
next arrow

Сёлета мы адзначалі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пісьменнікаў, якія займаюць адметнае месца ў беларускай літаратуры, многа франтавікоў. Адзін з іх – Іван Чыгрынаў, які належыць да пакалення, узгадаванага вайной і балючай памяццю пра яе, таму такімі драматычнымі і праўдзівымі атрымаліся яго раманы: “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, “Вяртанне да віны”, “Не ўсе мы згінем”. У іх аўтар глыбока даследуе характары герояў, паказвае іх змаганне і непахісную веру ў перамогу над ворагамі, нялёгкія выпрабаванні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Ваеннай тэме ў творчасці пісьменніка была прысвечанана літаратурная гасцёўня “Вайна ў творчасці Івана Чыгрынава”, якая прайшла ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы для вучняў сярэдніх класаў. Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі звесткі пра жыццёвы і творчы шлях Івана Гаўрылавіча, пра гісторыю напісання яго найбольш вядомых твораў, прачыталі некалькі ўрыўкаў з рамана “Плач перапёлкі”, адгадвалі персанажаў і назвы твораў па апісанню. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца.