Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Панарама творчасці “Жылі-былі браты Грым”

030125Панорама творчества Жили-были братья Гримм1
030125Панорама творчества Жили-были братья Гримм2
030125Панорама творчества Жили-были братья Гримм3
030125Панорама творчества Жили-были братья Гримм4
030125Панорама творчества Жили-были братья Гримм5
previous arrow
next arrow

3 студзеня ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей са школьнага лагера была праведзена панарама творчасці “Жылі-былі браты Грым”, у гонар 240-годдзя з дня нараджэння нямецкага пісьменніка-казачніка Якаба Грыма.
Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці братоў Грым – старэйшага Якаба і малодшага Вільгельма. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана адправіцца ў госці да герояў казак братоў Грым. У казачнай віктарыне дзеці адгадвалі назвы казак па іх героях, прадметах і нават некалькі па ўрыўках, складалі пазлы па казках. Школьнікі прадэманстравалі сваю актыўнасць і бліскучыя веды казак братоў Грым. Мерапрыемства прайшло ў радаснай і сяброўскай атмасферы, і кожнае дзіця ўзяло на дом кнігу казак братоў Грым.