Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Першы чытач Новага года»

030125Первый читатель Нового года1
030125Первый читатель Нового года2
030125Первый читатель Нового года3
previous arrow
next arrow

У першыя дні новага года ў нашай бібліятэцы традыцыйна праходзіць акцыя “Першы чытач Новага года». Акцыя з’яўляецца адной з формаў прыцягнення чытачоў у бібліятэку. Першым чытачом Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў новым 2025 годзе стаў навучэнец 5 «А» класа гімназіі №1 Каўчун Кірыл.
Кірыл вельмі любіць чытаць кнігі, актыўна наведвае бібліятэку, удзельнічае ў масавых мерапрыемствах. Бібліятэкары павіншавалі яго з гэтай намінацыяй і ўручылі ў падарунак кнігу і салодкія пачастункі. Мы рады бачыць усіх нашых чытачоў у новым годзе!