Каляднае вандраванне “У госці Каляда прыйшла і радасць у дом прынесла”
Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі філіяла “Елкаўскі сельскі клуб” здзейснілі каляднае вандраванне “У госці Каляда прыйшла і радасць у дом прынесла”. Работнікі культуры прайшліся па вуліцах вёскі Чырвонае Сяло з каляднымі песнямі, шумам, гамам, заходзячы ў двары і хаты жыхароў з пажаданнямі шчасця, здароўя, добрага ўраджаю, дабрабыту, за што, іх шчодра адорвалі гасцінцамі.