Фальклорная праграма “Прыйшла Каляда – адчыняй вароты”
Па традыцыі, на Каляды бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі і работнікі філіала “Каралінскі сельскі клуб” правялі фальклорную праграму “Прыйшла Каляда – адчыняй вароты”. Пераапрануўшыся ў касцюмы калядоўшчыкаў, яны з песнямі і пажаданнямі здароўя і багацця на наступны год наведалі жыхароў аграгарадка. Сустрэча прынесла не толькі радасць, але і дала магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.