“Каляд чароўнае імгненне”
Удзельнікі літаратурнай гасцёўні “Ліра” Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі калядныя вячоркі. За круглым сталом, ва ўтульнай кампаніі пагаварылі пра традыцыі святкавання Каляд, успаміналі, як у дзяцінстве ў гэты дзень хадзілі калядаваць, павіншавалі адзін аднаго з такім цудоўным святам. Спявалі калядныя песні і чыталі вершы. Мерапрыемства атрымалася цёплым і душэўным