Візіт-віншаванне “Свята ў ваш дом”
У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба здзейснілі візіт-віншаванне “Свята ў ваш дом”. Работнікі культуры віншавалі жыхароў аграгарадка Крывічы з Калядамі і Новым годам і жадалі ўсім выдатнага святочнага настрою, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, уручалі невялікія сувеніры.