Візіт-віншаванне “Свята ў ваш дом”
У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба здзейсніла візіт—віншаванне “Свята ў ваш дом”. Яна наведала сваіх актыўных чытачоў дома і павіншавала іх з Новым годам і Калядамі Хрыстовымі! Пажадала ўсім здароўя, дабра і міру.