Візіт дабра і павагі “Ад усёй душы”
Вельмі важна ў навагоднія святы акружыць клопатам і ўвагай, дарыць цяпло і радасць пажылым людзям. Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі, работнікі філіяла “Елкаўскі сельскі клуб” сумесна са святаром а.Віталіем здзейснілі візіт дабра і павагі “Ад усёй душы”, наведалі дома з падарункамі, цёплымі пажаданнямі і віншаваннямі з Калядамі і Новым годам пажылых жыхароў аграгарадка. Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай абстаноўцы і прынесла ўсім шмат радасці і шчырых усмешак.