Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Калядная сустрэча “Новы год крочыць па планеце”

110125Рождественская встреча Новый год шагает по планете1
110125Рождественская встреча Новый год шагает по планете2
previous arrow
next arrow

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена калядная сустрэча “Новы год крочыць па планеце”. З даўніх часоў Новы год адзначаюць практычна ў кожным кутку зямнога шара. Розныя народы робяць гэта па своему, але нязменна ад душы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі сустрэчы Новага года ў розных краінах і на розных кантынентах,  з асноўнымі звычаямі і сімваламі гэтай чароўнай і добрай урачыстасці, павіншавала ўсіх з навагоднімі святамі і пажадала ўсім здароўя, міру і дабра.
Далей сустрэча была працягнута. Выступіў старшыня Савета дэпутатаў Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Вадзім Аляксандравіч Панасік. Ён расказаў аб дасягненнях нашай рэспублікі ў розных сферах жыццядзейнасці, што робіцца для бяспекі краіны. Таксама абмеркавалі надыходзячыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.