“Цуд пачынаецца”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі калядныя вячоркі “Цуд пачынаецца”. Каляды — адно з самых любімых зімовых святаў, час радасці, падарункаў, сюрпрызаў і весялосці. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю Раства, як яна прадстаўлена ў праваслаўных крыніцах, паразважала пра значэнне свята ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміла з традыцыямі і асаблівасцямі абраду калядавання. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, душэўнай абстаноўцы, з гульнямі, конкурсамі і каляднымі пачастункамі.