Калядная сустрэча “Святыя вечары Раства Хрыстова”
Трынаццатага студзеня работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла жыхароў аграгарадка Крывічы на калядную сустрэчу “Святыя вечары Раства Хрыстова”. Бібліятэкар прывітала ўсіх прысутных, павіншавала з надышоўшым светлым святам Раства Хрыстова, надыходзячым Старым Новым годам. Затым нагадала, што цяпер ідзе Калядны тыдзень, людзі славяць Хрыста песнямі, ходзяць у госці, дораць падарункі, весяляцца. Удзельнікі сустрэчы ўспаміналі сапраўдную калядную гісторыю нараджэння Бога-немаўляці. Шмат гаварылі пра звычаі сустрэчы Раства і Хрышчэння. Калядная сустрэча праходзіла за па-святочна ўпрыгожаным сталом у гутарцы за кубачкам духмянай гарбаты. Удзельнікі мелі магчымасць пагаварыць, дзяліліся парадамі. Тут жа за сталом праводзіліся конкурсы: “Навагоднія пытанні”, “Назавіце сем адрозненняў Дзеда Мароза ад Санта Клаўса”, “Супастаўце краіну і імя Дзеда Мароза”. Да гарбаты падаваліся цукеркі з сюрпрызам, унутры кожнай было прадказанне. Праводзілася калядная гульня “Дары вешчуноў”. Яшчэ адзін доўгі зімовы вечар аднавяскоўцаў быў напоўнены цеплынёй і добрым настроем.