Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Шчодры вечар”

140125Шчодры вечар1
140125Шчодры вечар2
140125Шчодры вечар3
140125Шчодры вечар4
140125Шчодры вечар5
previous arrow
next arrow

Дванаццатага студзеня на вуліцы аграгарадка Крывічы было незвычайна весела, чуліся гоман, смех і жарты. Гэта работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба  са святочным візітам “Шчодры вечар, добры вечар” наведвалі падворкі і дамы аднавяскоўцаў. Падыходзячы да хат, яны стукалі у дзверы, выклікалі гаспадароў моцнымі крыкамі: “Прыйшла Каляда, адчыняй варата!”. Калі выходзілі гаспадар ці  гаспадыня, Звяздар першым выходзячы наперад, віншаваў іх са святамі. Далей гаспадарам варажыла цыганка, разыгрывалася сцэнка з Казой, падчас якой усе ўдзельнiкi выпрошвалі каляду (пачастункі). А атрымаўшы яе, шчыра дзякавалі гаспадароў,  па чарзе кажуцы самыя лепшыя  пажаданні і  абсыпалі гаспадароў зернем на багаты ураджай. Падзякаваўшы гаспадароў, калядоўшчыкі адпраўляліся да другой хаты.