У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да 85-гадовага юбілею раёна адбыўся круглы стол “Зэльвенскаму раёну – 85 гадоў”. Пачалося мерапрыемства прывітаннем вучняў 5 класа гімназіі №1 г.п. Зэльва. Рабяты разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай Аленай Уладзіміраўнай павіншавалі свой любімы раён са святам. Аб асноўных вехах развіцця і дасягненнях нашага раёна расказаў старшыня Савета ветэранаў Баган Сяргей Уладзіміравіч. Удзельнікі круглага стала актыўна распавядалі прысутным пра дасягненні ў тых сферах жыцця, у якіх у свой час яны працавалі. Працягнулася мерапрыемства чытаннем вершаў мясцовых паэтаў пра прыгажосць нашай малой радзімы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава фотаздымкаў “Зэльвенскі раён у фотаздымках”.