“У бібліятэцы сумна не бывае”
Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 3 “А”класа гімназіі №1 конкурсна-гульнявую праграму»у бібліятэцы сумна не бывае». Дзеці разам з бібліятэкарамі адправіліся ў займальнае падарожжа, дзе ўдзельнічалі ў розных віктарынах, адгадвалі навагоднія загадкі, адказвалі на жартоўныя пытанні. Дзеці з велізарным задавальненнем прымалі ўдзел у рухомых гульнях і конкурсах: «вясёлыя снежкі», «Угадай-ка» і іншыя, а таксама спявалі песні і танцавалі. Рабяты весела правялі час. Было шмат усмешак і добрага настрою.