Гутарка “Галасуем за будучае Беларусі”
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка “Галасуем за будучае Беларусі”. Бібліятэкар расказала прысутным аб маючых адбыцца выбарах, аб умовах датэрміновага галасавання, пра тое чаму важна прыйсці і аддаць свой голас на выбарах, пазнаёміла з прадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Актыўны ўдзел у гутарцы прыняла Марцінчык Ірына Мікалаеўна – дэпутат Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў па Каралінскаму выбарчаму ўчастку. Яна расказала аб дасягненнях нашай рэспублікі ў розных сферах жыццядзейнасці, аб тым, што робіцца для бяспекі краіны, пра маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.