Карагод цікавых фактаў “Ледзяная прыгажуня”.
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзены карагод цікавых фактаў “Ледзяная прыгажуня”. Сняжынка — адно з самых выдатных стварэнняў прыроды. У снегапад мільёны сняжынак падаюць на зямлю і сярод іх няма і двух аднолькавых. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з таямніцай нараджэння сняжынак, расказала аб іх прыгажосці. Дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі пра сняжынкі, зімовыя з’явы прыроды, пра самую зіму. У заключэнне бібліятэкар вяла размову аб тым, што прыгажосць будзе заўсёды заставацца ў прыродзе і да яе трэба беражліва ставіцца. Трэба берагчы і ахоўваць нашу прыроду.