“Гумар і сатыра Анатоля Зэкава”
Літаратурная гадзіна “Гумар і сатыра Анатоля Зэкава”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, правяла бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі для вучняў Князеўскай сярэдняй школы. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра цікавыя факты з жыцця пісьменніка, пазнаёміліся з героямі яго твораў. Юныя чытачы актыўна адгадвалі загадкі, паспрабавалі хутка лічыць і вымаўляць скарагаворкі. З вялікім задавальненнем паслухалі вясёлыя вершы. Сустрэча ў бібліятэцы падарыла прысутным станоўчыя эмоцыі, заахвоціла да больш блізкага знаёмства з творчасцю пісьменніка.