Гадзіна добразычлівасці “Вялікая сіла — любоў і клопат”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з манахіняй Іарданай, псіхолагам Крамяніцкага касцёла, пад назвай гадзіна добразычлівасці “Вялікая сіла – любоў і клопат”. Падчас сустрэчы размова ішла пра ролю сям’і ў паўсядзённым жыцці, дзе прысутныя даведаліся пра важнасць адказнасці, клопату і павагі, пра значэнне кахання ў сямейных адносінах. Было расказана аб бязмежнай любові Бога да чалавецтва. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі мноства станоўчых эмоцый і выказалі цёплую падзяку арганізатарам гэтай сустрэчы.