«Кніга ў кожны дом»
Падчас чарговага выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі была праведзена акцыя «Кніга ў кожны дом». Такая форма работы карыстаецца вялікай папулярнасцю ў чытачоў, якія па розных прычынах не могуць самі выйсці да перасоўнай бібліятэкі. А нашым бібліятэкарам прыемна прыносіць маленькую радасць людзям сталага ўзросту.