«Дзецям аб прафесіях»
Прафесія — гэта праца, якому чалавек прысвячае ўсё жыццё. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзены вусны часопіс»Дзецям аб прафесіях«. Разам з бібліятэкарамі дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прафесій. Вядучыя распавялі юным чытачам аб разнастайнасці прафесій і іх важнасці для людзей. Дзеці даведаліся, што прафесіі не дзеляцца на патрэбныя і непатрэбныя, дрэнныя і добрыя, усе яны неабходныя, і кожная прыносіць карысць людзям. Далей рабяты паўдзельнічалі ў конкурсах: «кІм стаць?», «Прафесіі ад А да Я»,» Адгадай, чые гэта словы», «Даведайся па апісанні» і нават ім удалося не на доўга пабываць у ролі доктара, будаўніка, міліцыянера і інш. У канцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі выснову, што шчаслівы той чалавек, які займаецца любімай справай, хто правільна выбраў сабе прафесію!