Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Інфармацыйная імпрэза “Кожнай прафесіі – слава і гонар”.

070225Информационная импреза Каждой профессии – слава и честь1
070225Информационная импреза Каждой профессии – слава и честь2
070225Информационная импреза Каждой профессии – слава и честь3
070225Информационная импреза Каждой профессии – слава и честь4
070225Информационная импреза Каждой профессии – слава и честь5
070225Информационная импреза Каждой профессии – слава и честь6
previous arrow
next arrow

Выбар прафесіі — адно з найважнейшых рашэнняў, якія прымаюцца намі ў жыцці, паколькі ўсе мы хочам, каб праца адпавядала нашым інтарэсам, магчымасцям і прыносіла радасць. Галоўнай праблемай для старшакласнікаў пры выбары прафесіі часта з’яўляецца дрэнная інфармаванасць аб тым, чым канкрэтна займаюцца прадстаўнікі той ці іншай спецыяльнасці і якія патрабаванні прад’яўляюцца да спецыялістаў розных прафесій. Каб дапамагчы падлеткам вызначыцца ў выбары прафесіі, даць інфармацыю для разважанняў, 7 лютага ў Каралінскай ІБ для вучняў 7-8-х класаў прайшла інфармацыйная імпрэза “Кожнай прафесіі – слава і гонар. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала, наколькі важны выбар прафесіі, што гэта адзін з сур’ёзных крокаў, якія стаяць перад кожным маладым чалавекам. Ад таго, ці адказвае абраная прафесія яго інтарэсам і здольнасцям, ці з’яўляецца запатрабаванай на рынку працы, ці дае магчымасці для кар’ернага росту, залежыць усё яго далейшае жыццё. Гуляючы ў гульні “Кожнай прафесіі слава і гонар”, “Вясёлая кампанія”, “Пантамімы”, “Бязлюдны востраў”, адказваючы на пытанні віктарыны “Вялікія разумнікі”, падлеткі даведаліся шмат новага і цікавага аб прафесіях і склалі формулу яе выбару. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі вельмі актуальную і патрэбную інфармацыю, якая, мы на гэта спадзяемся, дапаможа ім з выбарам далейшага шляху.