Гадзіна гістарычнай памяці “У вайны не дзіцячы твар”.
8 лютага ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна гістарычнай памяці “У вайны не дзіцячы твар”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям, як іх аднагодкі праяўлялі дзіўную стойкасць, мэтанакіраванасць, мужнасць і гераізм у барацьбе з ворагамі нашай Радзімы. Дзеці з цікавасцю слухалі расказ пра сваіх аднагодкаў: Леню Голікава, Зіну Партнову, Марата Казея, Валю Коціка і іншых піянерах-героях, чый подзвіг навекі застанецца ў памяці пакаленняў і, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўдастоены самай высокай узнагароды Радзімы – звання “Герой Савецкага Саюза”. Завяршылася мерапрыемства аглядам кніжнай выставы “Маленькія героі Вялікай вайны”. Дзеці засталіся пад вялікім уражаннем ад таго, што іх равеснікі праяўлялі такі гераізм, не шкадавалі сваіх жыццяў для Перамогі, каб мы ў будучым жылі ў мірнай, шчаслівай краіне.