Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Стань чытачом, сябар!”

110225Стань читателем, дружок1
110225Стань читателем, дружок2
110225Стань читателем, дружок3
110225Стань читателем, дружок4
110225Стань читателем, дружок5
110225Стань читателем, дружок6
110225Стань читателем, дружок7
110225Стань читателем, дружок8
previous arrow
next arrow

Першае наведванне бібліятэкі вельмі важная падзея для першакласнікаў, таму бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для вучняў 1 «Б» класа гімназіі №1 правялі цікавую, пазнавальную, а галоўнае, запамінальную экскурсію «Стань чытачом, сябар!”. Спачатку рабят пазнаёмілі з бібліятэкай, паказалі колькі тут шмат кніг, распавялі аб правільным абыходжанні з імі, як выбраць кнігі, па якім прынцыпе яны размяшчаюцца, што больш любяць чытаць дзеці. Вучні з вялікім захапленнем глядзелі на велізарную колькасць кніг у прыгожых вокладках, на выдатна, аформленых стэлажах. Акрамя гэтага хлопцы разам з бібліятэкарамі з дапамогай прэзентацыі ўспомнілі казкі і іх герояў, адказвалі на пытанні віктарыны “Што любіць кніжка?”. У заключэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак закладку і памятку «Правілы паводзін у бібліятэцы».