Экалагічны марафон “Гармонія прыроды вуснамі паэтаў”
Прырода заўсёды была і працягвае заставацца карміцелькай чалавека, крыніцай яго існавання і натхнення. У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзены экалагічны марафон “Гармонія прыроды вуснамі паэтаў”. Бібліятэкар расказала дзецям пра тое, што карціны прыроды, апісаныя пісьменнікамі і паэтамі, застаўляюць нас любавацца імі. Любоў да прыроды, уменне атрымліваць асалоду ад яе прыгажосці, клопат пра яе і бясконцая падзяка за ўсё, што яна стварыла, – вось чым павінен кіравацца ў сваіх паводзінах кожны чалавек. Дзеці чыталі вершы пра прыроду, гулялі ў гульню “Прадказанні”, успаміналі прыкметы да дрэннага і добрага надвор’я. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям шмат чытаць і знаёміцца з творамі паэтаў і пісьменнікаў на прыродазнаўчую тэму, любіць бацькоўскі край, паважаць прыроду, беражліва ставіцца да яе.