13 лютага ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы для вучняў 10 класа гімназіі №1 прайшоў урок мужнасці “Пакуль мы памятаем – мы жывем”, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сённяшнія маладыя людзі павінны памятаць пра тую вайну, пра подзвігі і славу, якія былі ёю здзейснены. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю канфлікту, пра прычыны яго пачатку, пра працягласць і пра незаменныя страты савецкіх войскаў. Успомнілі пра нашых землякоў, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганскай вайне.
Важнай часткай мерапрыемства стала хвіліна маўчання, падчас якой усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў. Гэта быў кранальны момант, які нагадаў пра тое, як важна памятаць і паважаць тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над нашай галавой.
Дзецям быў паказаны відэафільм “Афганістан — наша памяць і боль”. Урок завяршыўся, але яго змест застанецца ў сэрцах навучэнцаў, нагадваючы пра значнасць мужнасці і патрыятызму.