Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Паспяшаемся сябры хутчэй да кніжак мы на юбілей»

130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей1
130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей2
130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей3
130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей4
130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей5
130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей6
130225Поспешим друзья скорей к книжкам мы на юбилей7
previous arrow
next arrow

13 лютага бібліятэкар Елкаўскайй сельскай бібліятэкі правяла са сваімі чытачамі літаратурнае падарожжа-аглядПаспяшаемся сябры хутчэй да кніжак мы на юбілей. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра тое, што ў кніг, як і ў дзяцей, бываюць дні нараджэння і юбілеі, таму што добрыя і цікавыя кнігі жывуць вельмі-вельмі доўга. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з кнігамі, якія ў 2025 годзе адзначаюць юбілей. Кнігі, прадстаўленыя на выставе “У гэтай кнігі юбілей”, чытаюць і ведаюць многія і многія пакаленні людзей, бо некаторым з іх каля двухсот гадоў, а яны па-ранейшаму падабаюцца дзецям. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны па казках Аляксандра Пушкіна “Сказка о попе и работнике его Балде”, Карнея Чукоўскага “Айболит”, Самуіла Маршака “Вот какой рассеянный”, Сяргея Міхалкова “Дядя Степа — милиционер”, Астрыд Ліндгрэн “Малыш і Карлсан, які жыве на даху”, адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, успаміналі прыказкі пра кнігі.
Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і цікавым. Юныя чытачы з задавальненнем узялі кнігі на дом, каб прачытаць іх. Самы лепшы падарунак кнізе-юбіляру – гэта прачытаная кніга.