У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў праведзены ўрок памяці «Афганістан: гарачыя секунды жыцця». На мерапрыемстве бібліятэкар расказала дзецям пра Афганскую вайну, аб тым, як мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак нашы салдаты, як у складаных баявых умовах праяўлялі стойкасць, высакароднасць і гераізм. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй іх земляка Валерыя Дзмітрыевіча Кухты, які ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у першы год пачатку вайны ў Афганістане. Вучні з цікавасцю разглядалі фатаграфіі тых гадоў, медалі, якімі ён быў узнагароджаны, Ганаровую грамату ад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар падкрэсліла, што вайна ў Афганістане — гэта наша гісторыя, наша памяць і мы павінны ведаць пра яе герояў, якія цаной жыцця выконвалі свой воінскі абавязак.
Урок памяці «Афганістан: гарачыя секунды жыцця»