У памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі для падлеткаў правяла ўрок мужнасці “У памяці назаўжды”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, як прафесійна і мужна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у самых складаных умовах праяўлялі стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку. Мультымедыйная прэзентацыя і відэаматэрыялы дазволілі вучням убачыць тыя падзеі вачыма відавочцаў. Мерапрыемства суправаджалася чытаннем вершаў на афганскую тэму. Асаблівая ўвага была прысвечана расказу пра Уладзіміра Ляха, нашага земляка, які прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання, у якой кожны прысутны змог аддаць даніну павагі ўсім загінуўшым героям. Гэты дзень стаў напамінам, што гісторыя — гэта жывыя старонкі, напоўненыя лёсамі людзей, іх болем і радасцю, перамогамі і паражэннямі. Важна памятаць і шанаваць тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню.
Урок мужнасці “У памяці назаўжды”