Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурная гасцёўня “Аб чым шумелі сосны”

Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла са сваімі чытачамі літаратурную гасцёўню “Аб чым шумелі сосны”, якая праводзілася з нагоды юбілея народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Удзельнікі мерапрыемства бліжэй пазнаёміліся з біяграфіяй майстра беларускай прозы, а таксама з афарызмамі, якімі насычаны яго творы на розныя жыццёвыя тэмы.  Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем паглядзелі фільм пра творчасць Івана Навуменкі.