Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе была арганізавана і праведзена літаратурная гадзіна “Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Навуменка”. Прысутных пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам – Івана Якаўлевіча Навуменкі – народнага пісьменніка БССР, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтара апавяданняў, аповесцей, раманаў, шматлікіх навуковых прац па даследаванню літаратуры. Падчас правядзення літаратурнай гадзіны бібліятэкар зачытвала прысутным успаміны сына пісьменніка кандыдата філалагічных навук, дацэнта БДУ Паўла Навуменкі. Выкарыстоўваліся фота пісьменніка і яго сям’і. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была разгорнута кніжная выстава “Творчымі сцежкамі Івана Навуменка”, з матэрыяламі якой ахвотна пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства.
“Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Навуменка”