У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена фальклорнае падарожжа “Карагод беларускіх народных святаў і абрадаў”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала яго ўдзельнікам пра асноўныя беларускія святы, пра традыцыі, звычаі і абрады беларускага народа. Па характэрным атрыбутам і элементам, дзеці адгадвалі назвы таго ці іншага абраду. Яны расказвалі пра свае любімыя народныя святы. Бібліятэкар нагадала дзецям, што вельмі важна не забываць і падтрымліваць народныя традыцыі і звычаі, бо гэта гісторыя нашай краіны.