“А ну-ка хлопчыкі, а ну-ка воіны”
23 лютага наша краіна будзе адзначаць Дзень абаронцы Айчыны. Напярэдадні свята ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы з вучнямі 4 “Б” класа гімназіі №1 праведзена конкурсна-гульнявая праграма “А ну-ка хлопчыкі, а ну-ка воіны”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкары павіншавалі дзяцей з надыходзячым святам. Затым хлопчыкаў падзялілі на дзве каманды: «Бодрячки» і «Морячки». Было абрана журы. Хлопчыкі спаборнічалі ў конкурсах: “Патрап у цэль”, “Вясёлыя танкісты”, “Ваенная тэхніка”, “Аўтааматары”, “Самалёты”, адгадвалі загадкі на ваенную тэматыку, разгадвалі рэбусы, спавівалі пупсаў. Журы падсумавала вынікі конкурсаў, і, вядома, перамагла дружба. У падарунак хлапчукі атрымалі паштоўкі і віншаванні ад сваіх аднакласніц. Свята атрымалася! Усе атрымалі эмацыйны зарад і добры настрой.