У Зэльвенскім раёне 19 лютага стартавала раённая акцыя “Скажы наркотыкам “Не!”, у межах якой была праведзена сустрэча з работнікамі РУП ЖКГ. Для тых, хто сабраўся па тэматыцы нарказалежнасці, прафілактыкі наркаманіі выступілі: загадчык паліклінікі установы аховы здароўя «Зэльвенская цэнтральная раённая бальніца» Касцюк Ігар Вітальевіч; інструктар-валеолаг Зэльвенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Пяткевіч Жанна Баніфацьеўна; намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Зэльвенская раённая бібліятэка» Камякевіч Вольга Ігнацьеўна; псіхіятр-нарколаг паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Зэльвенская цэнтральная раённая бальніца» Сцэцэвіч Кацярына.
Работнікамі раённай бібліятэкі была падрыхтавана выстава “Бяда, якую нясуць наркотыкі”, якая змяшчала розныя матэрыял пра шкоду і наступствы наркаманіі. Выдзелены таксама раздзел выставы, які дазваляе азнаёміцца з алгарытмам дзеянняў пры з’яўленні характэрных прыкмет ужывання наркатычных сродкаў падлеткамі.