Агульнанацыянальная дыктоўка
21 лютага ў Дзень роднай мовы ўжо стала традыцыйным правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. Гэты год не выключэнне. Удзел ў 18-й Агульнацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі спецыялісты сектара культуры, раённай бібліятэкі, Цэнтра культуры і народнай творчасці. Удзельнікі пісалі дыктоўку па ўрыўку з апавядання Якуба Коласа “Сустрэча з ворагам”.