Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя “Маё любімае беларускае слова”

210225Акцыя Маё любімае беларускае слова1
210225Акцыя Маё любімае беларускае слова2
210225Акцыя Маё любімае беларускае слова3
210225Акцыя Маё любімае беларускае слова4
210225Акцыя Маё любімае беларускае слова5
210225Акцыя Маё любімае беларускае слова6
previous arrow
next arrow
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма  народа без мовы, а мовы без яго носьбіта. У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы з дзецьмі праведзена акцыя “Маё любімае беларускае слова”. Мерапрыемства стала сведкам таго, што любоў да роднага слова жыве ў душы маленькіх беларусаў. Дзеці прызнаваліся ў любові да роднай мовы, запісваючы мілагучныя беларускія словы на лісточках  ў выглядзе сэрцаў, чыталі вершы вядомых паэтаў. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кнігамі беларускіх аўтараў і пажадала, каб дзеці атрымлівалі асалоду ад чытання на роднай мове і ганарыліся гэтым.