Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ”

210225Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ1
210225Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ2
210225Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ3
210225Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ4
210225Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ5
210225Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ6
previous arrow
next arrow

У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы ў Дзень роднай мовы, 21 лютага, адбыўся бібліядайджэст “Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы. Прапанавала школьнікам прыняць удзел у гульнях і конкурсах: “Адкуль яны родам?”, “Падумай і адкажы”, “Паспрабуй перакладзі”. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. І, канешне, удзельнкі дайджэста звярнуліся да беларускай паэзіі – прагучалі вершы Я. Янішчыц, Р. Барадуліна і інш. Пазнаёміліся з кнігамі-юбілярамі 2025 года. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю, і размаўлялі на ёй.