Дзень гучання роднай мовы ў бібліятэках
У Міжнародны дзень роднай мовы ў Крывіцкай і Кашалёўскай сельскіх бібліятэках-клубах прайшла акцыя “Дзень гучання роднай мовы”, падчас якой удзельнікам было прапанавана зачытаць любімыя ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў. Гучныя чытанні дазволілі яшчэ раз пераканацца, якая мілагучная і прыгожая наша родная мова, і што ёй патрэбна ганарыцца.