Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Конкурсна-гульнявая праграма “Забавы для волатаў”

210225Забавы для богатырей1
210225Забавы для богатырей2
210225Забавы для богатырей3
210225Забавы для богатырей4
210225Забавы для богатырей5
210225Забавы для богатырей6
210225Забавы для богатырей7
210225Забавы для богатырей8
210225Забавы для богатырей9
previous arrow
next arrow

Дзень абаронцаў Айчыны лічаць святам усіх мужчын і хлопчыкаў. Кожны хлопчык марыць служыць у войску. Ён з калыскі павінен фарміраваць свой характар, выхоўваць у сабе высакароднасць, цвёрдасць духу, рашучасць, сумленнасць, працавітасць, павагу да жанчыны, вынослівасць. Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 5 “А” класа гімназіі №1 конкурсна-гульнявую праграму Забавы для волатаў. Бібліятэкары падрыхтавалі конкурсы: “Вясёлыя лётчыкі”, “Медсястра”, “Не вырані снарад”, “Міннае поле”, у якіх будучыя салдаты змаглі праявіць і сілу, і кемлівасць, і вытрымку, а таксама ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі аб ваеннай справе. Дзяўчынкі-аднакласніцы з радасцю павіншавалі іх і ўручылі ім падарункі. У завяршэнні мерапрыемства зрабілі выснову, што нашым хлопчыкам любыя цяжкасці па плячы, а дзяўчынкі заўсёды рады дапамагчы і падтрымаць сваіх абаронцаў!