“Вам-абаронцы Айчыны”
22 лютага работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба віншавалі жыхароў аграгарадка Крывічы з Днём абаронцы Айчыны! Яны наведалі некалькіх аднавяскоўцаў з віншавальнай паштоўкай “Вам – абаронцы Айчыны”. Кагосьці павіншавалі дома,кагосьці ў бібліятэцы, а кагосьці проста на вуліцы аграгарадка па дарозе з працы дадому. Мужчыны пачулі ў свой адрас пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, мірнага неба над галавой і атрымалі віншавальныя паштоўкі і падарункі.