Гульня “Абаронцы Айчыны”
Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Князеўская сярэдняя школа” падрыхтавала і правяла гульню “Абаронцы Айчыны”, прымеркаваную да 23 лютага. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, якія ім прапанавала бібліятэкар: рабілі самалёцікі і запускалі іх “Ххто далей”, перацягвалі лісткі паперы, адгадвалі загадкі і г.д. Хутка, весела і незаўважна праляцеў час.