“Храмавае дойлідства Беларусі”
У кожнага храма, як і ў чалавека, ёсць свой лёс… Так юныя чытачы Каралінскай інтэграванай бібліятэкі, 22 лютага, падчас віртуальнай экскурсіі “Храмавае дойлідства Беларусі”, прашоўшай у межах Дня праваслаўнай кнігі, дакрануліся да духоўнай спадчыны сваёй малой радзімы, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення царквы Святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы, адным з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі, з капліцай увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў аг. Каралін, з галоўнай святыняй праваслаўя ў Жыровічах – Успенскім манастыром, у якім з глыбокай пашанай захоўваецца Жыровіцкі абраз Божай Маці, вельмі ўшанаваны вернікамі не толькі Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра серыю кніг выдавецтва “Беларуская Праваслаўная Царква”.