“Ёсць цуд на зямлі з назвай дзівоснай – кніга!”
27 лютага ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы, у межах Дзён праваслаўнай кнігі, прайшоў урок духоўнасці “Ёсць цуд на зямлі з назвай дзівоснай – кніга!” з вучнямі 2-5 класаў. Актыўны ўдзел у правядзенні ўрока духоўнасці прыняў святар Сынкавіцкага храма а.Віталь. Падчас мерапрыемства ішла размова аб праваслаўнай кнізе, аб тым, як і калі з’явіліся кнігі, асаблівая ўвага была ўдзелена галоўнай кнізе праваслаўя – «Бібліі». Дзеці даведаліся, што праваслаўная літаратура – гэта добрая літаратура, яна заахвочвае да добрых учынкаў, паказвае, як правільна сябе паводзіць. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы душэўнага цяпла і сардэчнасці. Для чытачоў была падрыхтавана кніжная выстава “Праз кнігу да дабра і святла”. У канцы сустрэчы а.Віталь пажадаў дзецям здароўя, цікавых захапленняў і надзейнай абароны анёла-ахоўніка.