“Разам з Богам мы расцем”
У межах Дзён праваслаўнай кнігі ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзена падарожжа па старонках дзіцячых кніг “Разам з Богам мы расцем”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з праваслаўнай літаратурай, якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі і здзейснілі падарожжа па старонках кніг: “Дзецям пра веру”, “Дзецям аб малітве”, “Дзецям пра слова”, “Дзецям пра душу” і інш. Бібліятэкары распавялі ўдзельнікам пра тое, што праваслаўныя кнігі не толькі яркія і прывабныя, але вучаць дабру, міласэрнасці, спачуванню, выхоўваюць любоў да бліжняга і дапамагаюць убачыць свет ва ўсёй яго дзіўнай разнастайнасці. Яны з’яўляюцца пуцяводнай зоркай у радасны і светлы свет праваслаўя. Асабліва быў зроблены акцэнт на самых важных кнігах для кожнага праваслаўнага верніка “Бібліі” і “ Евангеллі”. Таксама ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “З праваслаўнай кнігай па дарогах дзяцінства”.