1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. З мэтай фарміравання ведаў пра ўплыў наркотыкаў на арганізм чалавека, выхавання адмоўнага стаўлення да наркатычных сродкаў і прапаганды здаровага ладу, бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі, 1 сакавіка, запрасіла юных чытачоў на агляд-дыскусію “Ігла – жорсткая гульня”. У ходзе мерапрыемства падлеткі даведаліся пра тое, што такое наркаманія, што адбываецца з нарказалежнымі людзьмі пры ўжыванні наркотыкаў, пра шкоду наркатычных сродкаў на арганізм падлетка, таксама рабяты пагаварылі пра асноўныя групы і віды наркотыкаў, склалі партрэт сярэднестатыстычнага нарказалежнага. Удзельнікі дыскутавалі, аб актыўнай жыццёвай пазіцыі, аб жывых зносінах з аднагодкамі, абмяркоўвалі пытанні здаровага ладу жыцця, Як вучыцца супрацьстаяць цяжкасцям і ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях умець карыстацца “Тэлефонамі даверу”. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з адказнасцю, прадугледжанай у Рэспубліцы Беларусь, за ўжыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў. Удзельнікі дыскусіі пазнаёміліся з нагляднымі матэрыяламі дадзенай тэматыкі.
Обзор-дискуссия «Игла – жестокая игра»