Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Фальклорная замалёўка «Масла на стале, Масленіца на дварэ»

020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ1
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ2
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ3
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ4
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ5
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ6
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ7
020325Фольклорная зарисовка Масла на стале, Масленіца на дварэ8
previous arrow
next arrow

Другога сакавіка работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі жыхароў аграгарадка Крывічы на фальклорную замалёўку “Масла на стале, Масленіца на дварэ”. Пад вясёлую народную музыку вядучыя запрашалі ўсіх на гулянне вольнае, Масленіцу раздольную, Масленіцу сустракаць, Зімачку праводзіць, а Вясну-красну да двара зазываць! Вядучыя віншавалі ўсіх прысутных са святам, прапаноўвалі весяліцца, спяваць, гуляць і гарэзнічаць. Праводзіліся гульні: “Навіны”, “Пеўневыя баі”, “Перацягванне каната”, “Эстафета з блінамі”, гульня на ўвагу “Ручаёк”. Частавалі гасцей свята блінамі, расказвалі пра тое, як адзначаюць кожны дзень Масленіцы, што сімвалізуюць бліны. Каб год быў багатым і шчаслівым, трэба чучала спаліць! Ад назапашанай за зіму горычы ды злосці пазбавіцца! Вядучая прапанавала ўсім прысутным напісаць на паперках усё дрэннае, ад чаго хацелася б пазбавіцца, папрасіць прабачэння адзін у аднаго.А затым усіх запрасілі прайсці да вогнішча, каб полымя распаліць, спаліць у агні ўвесь негатыў і праводзіць зіму вясёлым яркім карагодам!