Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Яе Вялікасць – жанчына”

030325Её Величество – женщина1
030325Её Величество – женщина2
030325Её Величество – женщина3
030325Её Величество – женщина4
030325Её Величество – женщина5
030325Её Величество – женщина6
030325Её Величество – женщина7
030325Её Величество – женщина8
030325Её Величество – женщина9
previous arrow
next arrow

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Ліра” у фармаце літаратурна-музычнай кампазіцыі “Яе Вялікасць – жанчына”. Словамі віншаванняў вядучыя адкрылі святочную праграму. Віншаванні, песні і жарты гучалі для мілых дам. І, вядома, гучалі вершы пра яе – пра Жанчыну, пра вясну і каханне. У атмасферы вясновага настрою госці свята ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, прынялі ўдзел у кінаквізе “Любімае савецкае кіно”, далей удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ліра” пабывалі артыстамі і выканалі сцэнку “Федот”. Ну і, вядома, не абышоўся вечар без увагі мужчынскай паловы. З іх вуснаў гучалі словы віншаванняў і музычныя сюрпрызы ў адрас прыгожай паловы чалавецтва.
Мерапрыемства прайшло на адным дыханні ў цёплай душэўнай абстаноўцы, ад якой і на вуліцы становіцца цяплей.